Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заяўляе, што барацьба з тэрарызмам і забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці з'яўляецца абавязкам Украіны, не парушае ніякіх правілаў, уключаючы Жэнеўскія дамовы.

Такую пазіцыю ў сувязі з правядзеннем ва Украіне антытэрарыстычнай аперацыі кіраўнік літоўскага МЗС апублікаваў на сваёй старонцы ў Твітары ў пятніцу. «Барацьба з сепаратызмам і тэрарызмам, забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці з'яўляецца абавязкам Украіны і не парушае ніякіх правілаў, уключаючы Жэнеўскія дамоўленасці», — упэўнены Лінкявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0