Вось што расказала нам чытачка Настасся:

«Мажліва, Вам будзе цікава сітуацыя, якая сёння мяне вельмі абурыла. Хоць у РБ такое нікога не здзіўляе.

Сёння мая мама мне патэлефанавала і сказала адпісацца ад усіх апазіцыйных / рэвалюцыйных суполак Укантакце. Вось што яна мне распавяла.

Укантакце ёсць суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку — Рух будучыні». Дык вось, ідэалагічны аддзел райвыканкама горада Крупкі знайшоў усіх падпісантаў з Крупак — 70 чалавек іх было (ужо стала 68).

Сярод гэтых людзей была дачка галоўнага бухгалтара і галоўны эканаміст райвыканкама (якая, дарэчы, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку). Дык вось, гэтых жанчын сёння выклікалі ў райвыканкам і пагражалі звальненнем.

Відавочна, што магчымасць паўтарэння украінскай рэвалюцыі ў Беларусі іх вельмі хвалюе, калі пачалі чапляць людзей за падпіскі ў сацыяльных сетках», — робіць выснову чытачка Настасся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0