Старэйшы сын міністра абароны Міхаіла Коваля Уладзімір служыць у Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Пра гэта паведаміў сакратар СНБА Андрэй Парубій.

''Блакпост ля Славянска. Аказалася, што старэйшы сын міністра абароны Міхаіла Коваля — Уладзімір — служыць у Нацыянальнай гвардыі Украіны. Яго падраздзяленне з першых дзён удзельнічае ў Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА). Тут яны сустрэліся. На перадавой. Бацька і сын. Міністр і салдат. Абараняючы Украіну'', — напісаў ён у сваім facebook'у, каментуючы фота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?