У судзе Першамайскага раёна Мінска скончыўся разгляд адміністратыўнай справы актывіста Алега Керуля. Прысуд — 25 сутак арышту.

14 траўня суддзя Юрый Гарбатоўскі, які вёў адміністратыўны працэс супраць актывіста Алега Керуля, накіраваў справу актывіста на дапрацоўку. Падчас разгляду справы ўзнікла шмат спрэчных момантаў, бо сведкі з боку міліцыі В.С. Жарскі і Б.Г. Бык разыходзіліся ў сваіх паказаннях.

Алег Керуль быў адпушчаны з суда. Аднак ён вырашыў зайсці па свае рэчыі ў РУУС Першамайскага раёна і там яго зноў затрымалі.

Алега Керуля затрымалі 13 мая каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ЧС па хакеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?