Сёння, 30 мая, у малой зале кз «Мінск» (Кастрычніцкая, 5) адбудзецца канцэрт зоркі еўрапейскага джазу, саксафоніста Пятраса Вішняўскаса (Літва) пры ўдзеле мінскага гурту Essa.

 Вішняўскас зайграе ў двух праектах ў праектах – «Цішы Лабаноры» і «Няміга». У «Цішы Лабаноры» яго саксафон будзе спалучацца з імправізацыяй музыкаў, якія граюць на дудах паводле народных беларускіх і літоўскіх матываў. Праекту ўжо шэсць гадоў, музыкі прэзентавалі яго на фестывалях і шматлікіх канцэртах у Літве.

«Няміга» – новы праект гурту Essa (Тодар Кашкурэвіч, Вольга Дзядовік-Кашкурэвіч), які рспрабуе ўпісаць традыцыйную музыку ва ўмовы сучаснага тэхнакратычнага горада. Праект будзе прэзентаваны з удзелам Пятраса Вішняўскаса і Гвідаса Каверы.

Пачатак а 19.00. Квіткі: 150—250 тысяч. Даведкі па т.: (29) 649-08-88, (17) 328-66-38.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?