Каля будынка адміністрацыі прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Абхазія ў Сухумі ў аўторак сабраўся так званы «ўсенародны сход» прыхільнікаў апазіцыі.

Сярод патрабаванняў — адстаўка кіраўніка рэспублікі, ўрада, генеральнага пракурора і кіраўнікоў адміністрацый некалькіх раёнаў.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, апазіцыя незадаволеная дзеяннямі ўлады, якія, на думку пратэстоўцаў, прывялі краіну да банкруцтва.

Прэзідэнт Аляксандр Анкваб сустрэўся з лідарамі апазіцыі і па выніках перамоваў пагадзіўся адправіць у адстаўку ўрад, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сакратара Службы бяспекі Абхазіі Нугзара Ашуба.

«Анкваб пакінуў будынак сваёй адміністрацыі пасля таго, як туды пранікла група апазіцыянераў. На перамовах ён даў згоду на адстаўку ўрада, генеральнага пракурора і кіраўнікоў двух раёнаў рэспублікі, але апазіцыя запатрабавала большага: адстаўкі кіраўніка дзяржавы», — заявіў увечары ў аўторак сакратар СБ Абхазіі Нугзар Ашуба.

«Мы прымаем усе магчымыя меры, каб сітуацыя вырашылася мірным шляхам», - падкрэсліў ён.

Раней паведамлялася, што не дачакаўшыся заканчэння перамоваў з прэзідэнтам Абхазіі Аляксандрам Анквабам, група апазіцыянераў пачала штурмаваць будынак адміністрацыі кіраўніка рэспублікі.

Яны запатрабавалі, каб да мітынгоўцаў выйшаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Анкваб і накіраваліся ў бок будынку адміністрацыі прэзідэнта і ўрада рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?