Беларусь не будзе адмаўляцца ад удзелу ў еўрапейскім песенным конкурсе «Еўрабачанне». Пра гэта ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё паведаміў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік. Ён адзначыў, што калі Расія ўсё ж арганізуе ўласны альтэрнатыўны конкурс «Галасы Еўразіі», то наша краіна паўдзельнічае і ў ім.

Нагадаем, старшыня парламенцкай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Уладзімір Пузырэўскі звярнуўся да ўраду з прапановай адмовіцца ад «Еўрабачання».

«Конкурс песні «Еўрабачанне» з года ў год усё больш палітызуецца. Рашэнні прымаюцца пад уплывам палітычных амбіцый. Галасаванне многіх краін не ставіць на першае месца прафесіяналізм выканання, а ажыццяўляецца пад уплывам палітычных пераваг. Акрамя таго, у Еўропе адбываецца размыванне межаў паміж мужчынам і жанчынай, што прыводзіць да заняпаду традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і з'яўляецца сур'ёзным ударам па традыцыйных грамадскіх адносінах. Усё гэта ў канчатковым выніку прывядзе да дэмаграфічнай катастрофы», — прыводзіць словы дэпутата «Комсомольская правда в Беларуси».

Замест «Еўрабачання» Уладзімір Пузырэўскі прапануе падтрымаць расійскіх парламентарыяў у іх жаданні стварыць альтэрнатыўны конкурс «Галасы Еўразіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?