Лідар самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР) Валерый Болатаў даручыў дырэктару міжнароднага аэрапорта «Луганск» прыпыніць прыём і адпраўленне рэйсаў з 9 чэрвеня.

Адпаведны загад ад 9 чэрвеня 2014 г. абнародаваны на сайце ЛНР.

«Дырэктару Міжнароднага Аэрапорта «Луганска» Татарынаву В. прыпыніць прыём і адпраўку рэгулярных пасажырскіх і чартэрных рэйсаў з 18.00 ад 2014/06/09 г. да асобага распараджэння», — гаворыцца ў загадзе.

5 чэрвеня паведамлялася аб рамонце ўзлётнай паласы, у сувязі з чым аэрапорт у Луганску быў зачынены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?