У выдавецтве «Галіяфы» пабачыла свет кніга Рыгора Барадуліна «Сны сасны».

Прэзентацыя адбудзецца 13 чэрвеня а 19 гадзіне ў кнігарні «Галіяфы» ( Менск, Валгаградская, 6)

У імпрэзе возьмуць удзел:

тэатр «Жывое слова»
Алеся Сівохіна
Алесь Камоцкі
Людміла Хейдарава-Паўлікава

Алесь Камоцкі:
«Гэтае выданне планавалася яшчэ чатыры гады таму, але тады не здзейснілася, замест яго з'явілася кніжка вершасказаў Рыгора Барадуліна «Навошта».

Мінулай восенню пра «Сны сасны» ўспомнілася галоўным чынам з-за таго, што ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам.

Я паабяцаў Барадуліну, што да наступнай восені кніжка пабачыць свет разам з аўдыёдыскам –- у звыклым фармаце серыі, якая задумалася 10 гадоў таму, калі Рыгор Барадулін дапамагаў Вадзіму Грудзьку з падрыхтоўкай і напісаў прадмову да ягонага фотаальбому «Край», укладаннем якога выпала займацца мне. А цяпер, калі прыйшоў час выдаць кніжку Барадуліна, складзеную яшчэ ў 2010-м годзе, ужо Вадзім паспяшаўся на дапамогу. І я, памятаючы, як захапляўся Барадулін працамі Вадзіма, з радасцю гэтую дапамогу прыняў.

Да восені мы паспелі. І вось яна перад вамі, кніжачка выбраных вершаў, агучаная аўтарам і аздобленая фотаабразкамі, якія зрабіў Вадзім Грудзько».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0