У Мінску нецвярозы мужчына, які, магчыма, не мае пэўнага месца жыхарства, загарэўся проста на лаўцы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Інцыдэнт адбыўся ў двары дома 75/1 на праспекце Пераможцаў. На выгляд пацярпеламу каля 50 гадоў. «Адбылося загаранне адзення на мужчыну. Да прыбыцця падраздзялення МНС загаранне было ліквідавана падручнымі сродкамі», - растлумачыў Віталь Дэмбоўскі.

Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з апёкамі цела 2-4 ступеняў (80%). Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?