Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 16 чэрвеня на відэабрыфінгу. 

«На найбліжэйшым тыдні чакаецца актыўная дзейнасць атлантычных цыклонаў. Кружачы над паўночнай часткай Еўропы, яны будуць зацягваць арктычнае паветра, утрымліваючы сырое надвор'е з частымі дажджамі і тэмпературай на 2-5 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму. Такое надвор'е характэрна для сярэдзіны мая,

— сказаў сіноптык. — Першую палову тыдня надвор'е будзе вызначаць цыклон з цэнтрам над Фінляндыяй і звязаны з ім франтальны раздзел, услед за якім будуць паступаць халаднаватыя паветраныя масы са Скандынавіі». 

У аўторак месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4—10°С, максімальная днём ад плюс 14°С па поўначы да плюс 20°С па поўдні краіны. У Мінску пераменная воблачнасць, раніцай магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7—9°С, максімальная днём плюс 16—18°С. 

У сераду ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—9°С, максімальная днём плюс 11—17°С, па паўднёвым захадзе плюс 18—20°С. У Мінску днём кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—7°С, максімальная днём плюс 12—14°С. 

У чацвер з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш і днём будзе трохі цяплей. Па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4—9°С, максімальная днём плюс 15—21°С, па паўднёвым захадзе да плюс 23°С. 

«Аднак у пятніцу надвор'е пачне вызначаць чарговы атлантычны цыклон з цэнтрам над Прыбалтыкай, і праз нашу краіну будуць праходзіць пастаянныя яго спадарожнікі — актыўныя атмасферныя франты», — сказаў Рабаў. 

Ноччу па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7—14°С, максімальная днём ад плюс 16°С па паўночным захадзе да плюс 25°С па паўднёвым усходзе. 

Як адзначыў сіноптык, «у выхадныя паляпшэнне надвор'я чакаць не прыходзіцца, па ранейшаму будзе халаднавата і з дажджамі». 

У суботу і нядзелю на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—13°С, максімальная днём плюс 14—19°С, месцамі да плюс 21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?