Міністэрства абароны Расіі зацвердзіла новую эмблему расійскіх Узброеных сілаў — чырвона-бела-сінюю зорку. Яе распрацавала дызайн-бюро абароннага ведамства. Шмат каму яна нагадвае эмблему арміі ЗША і галандскі сцяг. 

Такім чынам дызайнеры паспрабавалі спалучыць савецкую традыцыю зоркі як сімвала і колеры расійскага дзяржаўнага сцяга. Знак «ўяўляе сабой класічны пентакль, які перасякае упэўненая гарызанталь, якая падкрэслівае стабільнасць, падтрымку і годнасць», — паведамляе прэс-служба Мінабароны. 

Новы знак «Войска Расеі» быў упершыню заўважаны на тэхніцы на парадзе Перамогі на Краснай плошчы 9 Мая.

У знака нібы крылы распраўленыя направа і налева. Унутры стрэлка, якая нагадвае навігацыйны знак і паказвае на поўнач або наперад. 

Новы знак азначае, што Расія ўсё ж працягвае курс на адыход ад савецкай спадчыны і стварае сабе новую, іншую ідэнтычнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?