Аляксандр Валчанін.

Аляксандр Валчанін.

Учора прэс-служба Ліберальна-дэмакратычнай партыі распаўсюдзіла прэс-рэліз аб заключэнні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж мінскімі абласнымі арганізацыямі ЛДП і АГП. Падпісвалі іх кіраўнікі абласных арганізацый Піліпчук і Валчанін.

Мы запыталіся ў лідара АГП Анатоля Лябедзькі, што значыць гэтае пагадненне: «Не можа быць ніякага пагаднення і супрацоўніцтва паміж АГП і партыяй Гайдукевіча.

Мы знаходзімся на розным полюсах. Партыя Гайдукевіча – праўладная, наша – апазіцыйная. Ніякага пагаднення няма і быць не можа. Ёсць подпіс сп.Валчаніна, але ні Рада АГП, ні ягоныя намеснікі не ведалі пра такую ініцыятыву. Ніхто не даваў сваёй згоды. Падпісанне адбылося з грубымі парушэннямі статуту. Відаць, ужо заўтра Рада разгледзіць гэтае пытанне».

Ці не азначае «пакт Піліпчука-Валчаніна» спробай ліберальных-дэмакратаў перацягнуць перад прэзідэнцкімі выбарамі некаторых актывістаў АГП? «Мы, мабыць, адзіная партыя, якую не атрымалася ні пакалоць, ні раскалоць. У цэнтральны апарат АГП уваходзяць такія людзі, як Станіслаў Багданкевіч ці Зінаіда Бандарэнка, як гэтых людзей можна перакупіць ці перацягнуць кудысьці? Адзінае, што спецслужбы могуць рабіць – гэта шкоднічаць дзесьці на рэгіянальным узроўні. Я не выключаю, што перад выбарамі такія спробы могуць узнікаць», - кажа сп.Лябедзька.

Анатоль Лябедзька вылучаны кандыдатам ад АГП на наступныя прэзідэнцкія выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?