Хворы, які лячыўся ў Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, 3 ліпеня адпрасіўся схадзіць дадому.

У палаце пакінуў ноўтбук, які ўзяў пакарыстацца ў знаёмай.

А калі вярнуўся вечарам, ноўтбука ўжо не знайшоў – нехта прыхапіў яго з незачыненай палаты.

Гаспадыні ноўтбука злодзей прычыніў шкоду на пяць мільёнаў семсот тысяч рублёў, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?