У Баранавічах 21 ліпеня адбылося суд над адным з лідараў прадпрымальнікаў горада.

Суд прызнаў Мікалая Чарнавуса вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства і залічыў яму адміністрацыйнае спагнанне ў памеры 30 базавых велічынь (4.500 000 рублёў).

Прычынай судовага разбору паслужылі падзеі 1 ліпеня, калі большасць баранавіцкіх іпэшнікаў прыпынілі сваю працу, пратэстуючы супраць указа прэзідэнта № 222 аб абавязковай сертыфікацыі тавараў.

Каб адстаяць свае правы, першага ліпеня большасць прадпрымальнікаў зачынілі свае ралеты і сабраліся ў цэнтры рынку. Сход падоўжыўся каля гадзіны, пасля чаго прадпрымальнікі адправіліся ў гарвыканкам, для абмеркавання праблемы «абавязковай сертыфікацыі» з чыноўнікамі. Кіраўніцтва на сустрэчу да прадпрымальнікаў не выйшла. Па чыстай выпадковасці ІП патрапілі ў актавую залу, дзе самастойна правялі сход.

На наступны дзень, 2 ліпеня, Мікалай Чарнавус быў затрыманы. На працягу пяці гадзін у аддзяленні міліцыі на яго складалі пратакол. Прадпрымальніка абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства па арт. 23.24 частка 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У аддзяленні Чарнавусу, інваліду II групы, стала дрэнна. Хуткую дапамогу міліцыянты выклікалі толькі пасля таго, як мужчыну змясцілі ў ізалятар, дзе ў яго здарыўся гіпертанічны крыз. Чарнавуса шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу пад аховай міліцыянтаў.

3 ліпеня каля 30 баранавіцкіх прадпрымальнікаў сабраліся ля ГАУС з патрабаваннем вызваліць Мікалая Чарнавуса. Увечары ён быў вызвалены з-пад варты і працягнуў лячэнне ў агульнай палаце.

У мінулым Чарнавус ужо двойчы прыцягваўся да адказнасці па гэтым жа артыкуле, абодва разы на яго накладвалі спагнанне (абодва разы справа сканчалася штрафам).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?