Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука з 80-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Унікальны мастацкі талент і высокі прафесіяналізм зрабілі Вас адным з выдатных майстроў беларускай сцэны, чые ролі кранаюць сэрцы гледачоў жыццёвай праўдай, увасабленнем найлепшых рысаў народнага характару і псіхалагічнай глыбінёй, з'яўляюцца ўзорам для маладых тэатральных дзеячаў», - гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, створаныя Генадзем Гарбуком вобразы ў спектаклях па творах розных аўтараў сталі неацэнным укладам у скарбніцу нацыянальных культурных каштоўнасцяў, духоўна выхавалі не адно пакаленне грамадзян краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?