Кошт навінкі будзе не вышэйшы за кошт гібрыдных мадэляў.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт канцэрна Daimler, у склад якога ўваходзіць Mercedes-Benz, Герберт Колер.

«Першапачаткова мы збіраліся выйсці з такім аўтамабілем на рынак у 2014—15 гг. Але ў мінулым годзе мы вырашылі зэканоміць выдаткі і скааперавацца для распрацоўкі сілавой ўстаноўкі на вадародных паліўных ячэйках з кампаніямі Nissan і Ford. Таму выпуск навінкі перанесены на 2017 год», — растлумачыў Колер.

Ён таксама адзначыў, што кошт вадароднай мадэлі Mercedes пакуль не вызначаны, але падкрэсліў, што яна будзе супастаўная з цэнамі на гібрыдныя аўтамабілі.

Раней паведамлялася, што кампанія Toyota збіраецца пачаць серыйную вытворчасць машын на новых паліўных ячэйках у 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?