Уцечка воднага раствору ацэтонітрылу адбылася на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» у Наваполацку.

Інфармацыя аб здарэнні паступіла ратавальнікам 30 ліпеня каля 14.00. У цэху № 201 завода «Палімір» ААТ «Нафтан» з фланцавага злучэння помпы адбылася ўцечка воднага раствору ацэтонітрылу, які разліўся на плошчы 1 кв.м. Пры спробе самастойна ліквідаваць наступства атручванне парамі сінільнай кіслаты (уваходзіць у склад рэчыва) атрымалі слесар-рамонтнік і старшы майстар цэха. Абодва шпіталізаваны.

Работнікі МНС наклалі бандаж з устаноўкай заціску на месца разгерметызацыі фланцавага злучэння і стварылі пенную падушку для спынення выпарэння кіслаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?