Мужчына, адзін з падазраваных у крадзяжы медыцынскай карты чэмпіёна свету «Формулы-1» Міхаэля Шумахера, павесіўся пасля арышту. Пра гэта паведамляе агенцтва France-Presse.

Удакладняецца, што падазраваны працаваў менеджарам у кампаніі па вытворчасці верталётаў Rega. Ён быў арыштаваны напярэдадні ў рамках расследавання крымінальнай справы аб парушэнні медычнай таямніцы. Паводле версіі следства, затрыманы выкраў медкарту Шумахера са шпіталя ў Грэноблі і спрабаваў прадаваць інфармацыю.

16 чэрвеня 2014 года Міхаэль Шумахер пакінуў клініку ў Грэноблі, наперадзе доўгі працэс лячэння. Фотаformula-news.com.

16 чэрвеня 2014 года Міхаэль Шумахер пакінуў клініку ў Грэноблі, наперадзе доўгі працэс лячэння. Фотаformula-news.com.

На след злачынцаў ўдалося выйсці, адсачыўшы IP-адрас кампутара, з якога злодзеі атрымалі доступ да закрытай базы дадзеных французскай клінікі.

Аб выкраданні гісторыі хваробы гоншчыка з клінікі ў французскім Грэноблі, дзе праходзіў лячэнне Шумахер, стала вядома ў канцы чэрвеня. Як пісала інтэрнэт-выданне Bild, шэраг СМІ ў Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі атрымалі тады прапанову купіць медыцынскія дадзеныя прыкладна за €50 тыс.

Пазней з'явілася інфармацыя пра тое, што выкрадзеныя толькі першыя дзве старонкі з гісторыі хваробы Шумахера. Аднак менавіта на гэтых старонках была ўся інфармацыя аб аперацыях, праведзеных гоншчыку пасля таго, як яго ў крытычным стане даставілі ў Грэнобль з французскага гарналыжнага курорта Мерыбель.

Пакуль вядомы гоншчык папраўляе здароўе ў швейцарскай клініцы ў Лазане,

яго жонка Карына прадае самалёт і аўтамабіль, каб на атрыманыя сродкі арганізаваць для мужа эфектыўную рэабілітацыю.

Балід «Ферары» F-2000, на якім немец ў 2000 годзе заваяваў першы чэмпіёнскі тытул, выстаўлены на аўкцыён у Каліфорніі. Стартавы кошт аўтамабіля — 1,5 млн еўра. Раней стала вядома, што Карына вырашыла прадаць самалёт гоншчыка Falcon 2000EX за 20 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?