Першапачаткова на расійскім Дзяржзнаку расіяне змянілі вядомы малюнак Напалеона Орды. Цяпер яны надрукавалі новую партыю купюр — папраўленую.

Новыя 100-тысячныя купюры ўжо з'явіліся ў абарачэнні. Праўда, выходзяць яны паступова. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка: «Новыя купюры ўжо друкуюцца з новым дызайнам. Не стаіць такой задачы — адразу замяніць у абарачэнні старыя банкноты на новыя». 

Фота новай купюры ўжо з'явілася на расійскім сайце, прысвечаным баністыцы (калекцыянаванню папяровых грошай). 

Нагадаем, што ў верасні 2013 года старшыня Нацбанка Надзея Ермакова паведаміла, што праваслаўныя крыжы на Нясвіжскім замку намалявалі мастакі расійскага Дзяржзнаку. Па словах Ермаковай, расіяне прынеслі афіцыйныя прабачэнні.

Яшчэ ў 2012 годзе журналісты вынайшлі, што на купюры ў 100 000 да Нясвіжскага замка прымалявалі праваслаўныя крыжы, хоць у арыгінале на малюнку Напалеона Орды — радзівілаўскія арлы. Банкнота была ўведзеная ў абарачэнне 8 гадоў таму — 15 ліпеня 2005 года, і ніхто столькі часу не заўважаў памылку.

Адзначым, што Радзівілы былі каталікамі, таму праваслаўны крыж на іх палацы скажае не толькі мастацкі твор Напалеона Орды, але і гістарычныя рэаліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?