Лаўроў трымаўся асобна

Лаўроў трымаўся асобна

Позна ўвечары ў нядзелю ў Берліне завяршыліся перамовы міністраў замежных спраў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі, прысвечаныя ўкраінскаму крызісу.

Мяркуючы па нешматслоўных каментарах іх удзельнікаў, яны не прынеслі колькі-небудзь істотнага прагрэсу.

«Пяць гадзін найскладаных перамоваў. Але, напэўна, каб зрушыць з месца, трэба шмат разоў па пяць гадзін», — напісаў у сваім «Твітары» па заканчэнні сустрэчы кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін.

Клімкін і яго расійскі і французскі калегі Сяргей Лаўроў і Ларан Фабіус пакінулі берлінскую вілу «Борзіг», не падышоўшы да прысутных журналістаў.

Кароткую заяву для прэсы зрабіў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Ён назваў мінулую сустрэчу «неабходнымі перамовамі ў цяжкі час» і надзею на тое, што іх удзельнікам удалося дамагчыся «некаторага прагрэсу».

«Мы дамовіліся, што дакладзем аб выніках нашай сустрэчы кіраўнікам нашых дзяржаў і ўрадаў і затым - хутчэй за ўсё, да аўторка — вызначым, якім чынам працягнуць нашу сённяшнюю дыскусію», — сказаў Штайнмаер.

«Нашай мэтай застаецца дамагчыся спынення агню ва Украіне і прадухіліць далейшае кровапраліцце», — падкрэсліў кіраўнік германскага МЗС.

«Няма месца кампрамісу там, дзе дзяржава вымушана перасекчы сваю «чырвоную лінію». Украіна яе не перайшла», - пракаментаваў у «Твітары» вынікі сустрэчы Павел Клімкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?