Аляксандр Лукашэнка прапануе аб'яднаць у адзін закон усе меры па падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па фарміраванні новага механізма дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Трэба стварыць адзін нарматыўна-прававы акт, хутчэй за ўсё закон, куды сабраць усе льготы і меры па падтрымцы сем'яў, што выхоўваюць дзяцей».

Лукашэнка адзначыў, што цяпер усе меры па падтрымцы дзяцей распісаны ў розных нарматыўна-прававых актах. А пажадана, каб кожная канкрэтная сям'я, нарадзіўшы першае дзіця, магла адкрыць закон і паглядзець, што канкрэтна атрымае ад дзяржавы пры нараджэнні, напрыклад, траіх дзяцей.

Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што, магчыма, праект будучага закона трэба апублікаваць да ўступлення ў сілу для абмеркавання. «Упэўнены, што насельніцтва нам можа штосьці падказаць. І калі гэта прымальна з пункту гледжання сённяшніх фінансаў, мы гэта прымем», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?