Сёння з аэрадрома Мачулішчы ў Краснадарскі край адправіліся каля двух дзясяткаў ваеннаслужачых аднаго з падраздзяленняў 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады.

Аб гэтым гаворыцца ў свежым нумары афіцыйнага выдання Мінабароны Беларусі «Белорусская военная газета. Во славу Родины». 

Вайсковы кантынгент беларускіх сіл спецыяльных аперацый прыме ўдзел у батальённым тактычным вучэнні паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расіі, якое пройдзе з 2 па 5 верасня на вучэбна-трэніровачным палігоне Раеўскі непадалёку ад Новарасійска. 

Брэсцкім дэсантнікам сумесна з расійскімі калегамі трэба будзе адпрацаваць пытанні падрыхтоўкі абароны і вядзення абарончага бою ў розных умовах на незнаёмай мясцовасці (раўніннай і горна-лясістай), а таксама практычнага дэсантавання асабовага складу рознымі спосабамі з самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі і арганізацыі ўзаемадзеяння з франтавой авіяцыяй. Акрамя таго, на вучэнні будуць выкарыстаны новыя спосабы кіравання войскамі з прымяненнем комплексу АСК «Андрамеда-Д».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?