Лёсаванне прайшло сёння ў Манака. Супернікамі мінскага «Дынама» ў групе «К» будуць італьянская «Фіярэнціна», ПАОК з Грэцыі ды французскі «Генгам». 

«Фіярэнціна» і «Генгам» былі аўтаматычна пасеяныя ў групавы раўнд ЛЕ. ПАОК у раўндзе плэй-оф перамог малдоўскі «Зімбру» (0:1, 4:0).

«Фіярэнціна» ў мінулым чэмпіянаце фінішавала 4-й, а ў фінале кубка краіны саступіла ў фінале «Напалі». 

«Генгам» выйграў Кубак Францыі, а ў чэмпіянаце фінішаваў 16-м.

ПАОК у сезоне 2013-2014 чэмпіянату Грэцыі заняў 2-е месца.

Матчы групавога раўнду пройдуць у чацвяргі: 18 верасня, 2 і 23 кастрычніка, 6 і 27 лістапада, 11 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0