Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах, дзе вучыліся ўсяго тры дзяўчынкі Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук, спыніў сваё існаванне. У сувязі з заканчэннем пачатковай школы СШ № 14 і са зменай жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі працягнуць навучанне па-беларуску ў 5-м класе гімназіі № 4, але безвынікова.

– Спачатку нам казалі, што ў гімназіі няма фінансавых магчымасцяў для адкрыцця беларускамоўнага класа, а затым, што неабходна пісьмовая згода не менш як 24 бацькоў навучэнцаў класа. Мы звярталіся да кіраўніцтва горада з мэтай захавання адзінага беларускамоўнага класа. Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй школе № 40 Магілёва, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў увагу на неабходнасць папулярызацыі больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі. Аднак гарадскія ўлады нашу ідэю не падтрымалі, – паведаміла мама Ясі Таццяна Малашчанка.

Грамадская актывіста дадала, што Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык цяпер будуць вучыцца ў рускамоўным 5а классе, і толькі матэматыка, сусветная гісторыя, а таксама прадмет «Чалавек і свет» будуць для дзяўчынак на беларускай мове.

***

Чытайце таксама: Яся: беларускамоўная дзяўчынка ў Баранавічах зацята адстойвае сваё права вучыцца па-беларуску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?