Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка раскажа лідарам краін НАТО аб сітуацыі ва Украіне перад пачаткам саміту паўночнаатлантычнага альянсу, які адкрываецца сёння ва Уэльсе.

Проста перад яго пачаткам прэзідэнт Украіны праінфармуе брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана, прэзідэнта ЗША Барака Абаму, а таксама лідараў Францыі, Італіі і Германіі аб тым, як прайшла яго тэлефонная размова з прэзідэнтам Пуціным.

Парадак дня саміту будзе амаль цалкам прысвечаны сітуацыі ва Украіне.

На саміце, як чакаецца, будзе ўхвалена стварэнне сіл хуткага рэагавання НАТО колькасцю ў некалькі тысяч чалавек для абароны краін Усходняй Еўропы ад магчымай расійскай агрэсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?