Гэта адбылося раніцай 3 верасня ў вёсцы Лудчыцы Быхаўскага раёна. На шчасце, жанчына выжыла.

Пасварыўшыся з аднавяскоўкай, 41-гадовы мясцовы жыхар абліў яе бензінам і падпаліў. Прычынай такога ўчынку стала рэўнасць, паведамляе прэс-служба МУС РБ. Жанчыну з тэрмічнымі апёкамі 1-2-й ступені 40% цела даставілі ў бальніцу. Падазраваны затрыманы.

У адносінах да раўніўца заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь. Яму можа пагражаць да 25 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?