EPA/Oliver Hoslet

EPA/Oliver Hoslet

Генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн абвінаваціў Расію ў тым, што яна працягвае дэстабілізацыю абстаноўкі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта ён заявіў ў Ньюпарце (Уэльс), дзе адкрываецца саміт Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Па-першае, з нагоды так званага мірнага плана. Дазвольце мне падкрэсліць, што мы вітаем усе спробы знайсці мірнае рашэнне канфлікту ва Украіне, — падкрэсліў генеральны сакратар. — Сказаўшы гэта, я таксама павінен сказаць, што на самой справе мае значэнне тое, што адбываецца на месцы? на жаль, мы да гэтага часу бачым, што Расія працягвае дэстабілізаваць сітуацыю на ўсходзе Украіны».

«Мы працягваем заклікаць Расію адвесці свае войскі ад межаў Украіны, спыніць паток зброі і байцоў ва Украіну, спыніць падтрымку ўзброеных баевікоў ва Украіне і прыняць удзел у канструктыўным палітычным працэсе», — заявіў Расмусэн.

Разам з тым ён падкрэсліў, што палітычныя і дыпламатычныя каналы НАТО для падтрымкі ўзаемаадносін з Расіяй застаюцца адкрытымі.

Расія парушыла фундаментальныя палажэнні пагаднення з НАТО, тым не менш, мы працягваем падтрымліваць заснаваную на іх архітэктуру бяспекі ў Еўропе, - падкрэсліў ён. - Да гэтага часу гэтая структура грунтавалася на адносінах Расіі і НАТО, якія маюць асаблівае значэнне. Сапраўды, мы вырашылі прыпыніць усе практычныя праграмы супрацоўніцтва паміж НАТО і Расіяй, аднак палітычныя і дыпламатычныя каналы НАТО застаюцца адкрытымі для ўзаемадзеяння з Расіяй».

Што тычыцца супрацоўніцтва з Украінай, то, як сказаў генеральны сакратар, «мы абмяркуем гэтыя пытанні сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Парашэнкам» для прыняцця сумеснай дэкларацыі з мэтай умацавання двухбаковых сувязяў паміж НАТО і Кіевам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?