Сустрэча з сусветна вядомым палітыкам, грамадскім дзеячам, «Белавежскім Зубрам» Станіславам Шушкевічам адбудзецца 5 верасня ў Мінску, па адрасе: вуліца Чарнышэўскага, 3 (уваход з боку 1 пад'езда). Пачатак у 18:00. Уваход вольны.

Сустрэча прысвячаецца беларускай незалежнасці. Чакаецца, Станіслаў Станіслававіч раскажа аб гістарычных падзеях — абвяшчэнні незалежнасці беларускай дзяржавы, супрацьстаянні з савецкай наменклатурай, цікавых эпізодах работы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1991-1994 гг. Таксама госцю можна будзе задаць пытанне.

Ладзіць сустрэчу грамадскае аб'яднанне «Альтэрнатыва».

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0