Самаабвешчаная Данецкая народная рэспубліка («ДНР») без тлумачэння прычын перанесла абмен палоннымі з Украінай на чацвер.

Пра гэта паведамляе ў сераду, 10 верасня, «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка міністэрства абароны «ДНР».

Паводле яго слоў, 10 верасня меркавалася абмяняць 36 палонных з кожнага боку.

Раней, 9 верасня, Луганская народная рэспубліка («ЛНР») паведаміла пра свае намеры перадаць Кіеву 863 палонных да канца тыдня.

«ДНР» і «ЛНР» чакаюць ад Кіева вызвалення 311 палонных. Кіеў заяўляе, што ў іх у палоне знаходзяцца 500—600 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?