Пра гэта распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

«З наступнага года плануецца запусціць у сталіцы некалькі начных маршрутаў, — сказаў ён.— Верагодна, яны злучаць вакзал з некаторымі буйнымі жылымі раёнамі і будуць працаваць з 00.00 да 6.00—7.00.

Праезд у начных аўтобусах будзе каштаваць прыкладна 20 тыс. рублёў.

Апытанні мінчукоў з гэтай нагоды паказалі, што яны гатовыя плаціць такую суму, бо яна нашмат меншая за кошт праезду ў таксі. Хутчэй за ўсё, на такіх маршрутах будуць задзейнічаныя аўтобусы сярэдняй або малой умяшчальнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0