Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас тэлезвароту заявіў, што ён не выключае магчымасці нанясення авіяўдараў па пазіцыях баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава Сірыі і Ірака», перадае Reuters.

«Я ясна даў зразумець, што мы будзем пераследваць тэрарыстаў, якія пагражаюць нашай краіне, незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца. Гэта азначае, што я без ваганняў прыму меры супраць Ісламскай дзяржавы ў Сірыі гэтак жа, як у Іраку», — сказаў амерыканскі лідар.

«Гэта адзін з асноватворных прынцыпаў майго прэзідэнцтва: калі вы пагражаеце Амерыцы, вы не знойдзеце бяспечнай схованкі», — падкрэсліў Абама.

Пра сваю гатоўнасць узяць удзел у паветранай аперацыі ў Сірыі і Іраку заявіла таксама Францыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?