У кватэры салігорскага маладафронтаўца Андруся Тычыны прайшоў ператрус.

Як паспеў паведаміць актывіст, шукалі парнаграфію, якая нібыта была распаўсюджаная з ягонага акаўнта ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». 

Пасля гэтага яго забралі ў міліцыю і ўзялі тлумачэння. Крымінальная справа не заведзеная, вядзецца праверка.

Некалькі дзён таму маладафронтаўца выклікалі ў міліцыю. Меркавалася, што гэта звязана з перафарбаваннем 15-метровага знаку на ўездзе ў Салігорск у бел-чырвона-белыя колеры.

Апроч таго, сёння прайшоў ператрус і ў кватэры Уладзіміра Шылы, бацькі маладафронтаўцаў Івана і Іллі Шылы. Міліцыянты забралі з сабой сістэмны блок камп'ютара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0