Прадпрымальны юнак у красавіку арганізаваў інтэрнэт-краму, продаж тавару ў якой ажыццяўляўся шляхам «закладак». Але прадавец усё ж трапіў у поле зроку супрацоўнікаў падраздзялення па барацьбе з нарказлачыннасцю.

У выніку працы супрацоўнікаў Наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС сумесна з калегамі з Ленінскага РАУС 12 верасня лавачка зачынілася. У гэты дзень, прадпрымальнік прыехаў у Брэст, дзе і быў затрыманы. Пры сабе ў яго быў знойдзены і канфіскаваны палімерны скрутак з 15,66 грамаў марыхуаны.

Аператыўнікі правялі серыю ператрусаў. Міліцыянты і не падазравалі, што ў здымнай кватэры ў Брэсце выявяць цэлы кландайк псіхатропаў.

Усяго канфіскавана 2500 грам марыхуаны, 4000 грамаў курыльных сумесяў, 80 грам гашышу, 1500 штук марак, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы, з малюнкамі, 500 грамаў псіхатропнага рэчыва альфа-PVP, 2 віды рэагента агульнай вагой каля 170 грамаў, упаковачны матэрыял на суму 1300 долараў ЗША, 4 sim-карты, 3 мабільныя тэлефоны, ноўтбук «Asus», 3G-мадэм, 2 банкаўскія карты, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці.

У гэты ж дзень у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, праваахоўнікамі быў знойдзены здымны гараж,

дзе ў дадатак да ўсяго раней выяўленаму ў абласным цэнтры, было канфіскавана больш за 1000 грамаў курыльных сумесяў, каля 100 грамаў рэагента, некалькі рэспіратараў, ўпаковачны матэрыял. А ў кватэры па месцы жыхарства «гандляра» канфіскаваны 3 ноўтбукі і іншая камп'ютарная тэхніка, на якой захаваліся сляды злачыннай дзейнасці. У цяперашні час падазраваны затрыманы.

«Па самых сціплых падліках грамадзянін Ж. меў намер рэалізаваць наркотыкі ў Брэсце на агульную суму не менш за 300 000 даляраў ЗША, забяспечыўшы спажыўцоў не менш, чым на 10 000 доз», — паведаміў начальнік УНіСГЛ УУС Аляксандр Мельнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?