Як паведамляе прэс-служба КДБ, падчас атрыманні 25 тысяч даляраў ЗША ў якасці часткі незаконнага грашовага ўзнагароджання за спрыяльнае вырашэнне пытання па набыцці па завышаным кошце ва ўласнасць ААТ аб'екта нерухомасці, які належыць адной з камерцыйных структур Гродзенскай вобласці, кіраўнік сельгаспрадпрыемства затрыманы з доказамі злачынства. Агульная сума так званага адкату складала 50 тысяч даляраў ЗША.

У часе ператрусу па месцы жыхарства службовай асобы выяўлена і канфіскавана 232 тысячы даляраў ЗША і 10 тысяч еўра.

Непасрэдна падчас перадачы грошай быў затрыманы пасярэднік, а неўзабаве і хабарадаўца — заснавальнік фірмы, якая прадавала аб'ект нерухомасці.

У дачыненні да затрыманых упраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці распачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам выкарыстання службовых паўнамоцтваў) і ч. 3. арт. 430 КК (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры).

Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?