Украіна дасягнула дамоўленасці аб прыцягненні ЗША да перамоваў з Расіяй.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Валерый Чалы ў эфіры праграмы «Шустэр Live».

«У нас дасягнута дамоўленасць з ЗША, з прэзідэнтам Абамам, пра тое, што яны будуць прыцягнутыя да фармату перамоваў з прэзідэнтам Пуціным. І гэта адзін з вынікаў», - сказаў ён.

Чалы лічыць, што з Расеяй мусіць дамаўляцца прэзідэнт такой жа магутнай ядзернай дзяржавы, і тады «будзе вынік».

«Гэта наша мэта цяпер. Вывесці фармат «Нямеччына-Францыя-Украіна-РФ». І далей, я спадзяюся, мы выйдзем на фармат, які паставіць ужо канчатковыя кропкі над «і». Таму што там, дзе ўдзельнічаюць ЗША, там няма ўжо прасоўвання вайны. Там павінна ўжо быць мір», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?