На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі» ўвечары 13 кастрычніка быў затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Увагу мытнікаў прыцягнулі кнігі Зянона Пазняка, якія палітык вёз з сабой. Яго ссадзілі з рэйсавага аўтобуса з рэчамі і адправілі на пільны надгляд.

Да трэцяй гадзіны ночы супрацоўнікі гродзенскай мытні складалі паперы аб канфіскацыі.

Цяпер кнігі «Тэрра Дэй», «Развагі», «Парcіваль» і іншыя будуць накіраваныя ў Гродзенскі гарвыканкам у камісію па экстрэмізме, паведамляе Еўрарадыё.

«Гродзенскія мытнікі павінныя ставіць помнік Зянону Пазняку як заснавальніку Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай мытні, а не канфіскоўваць ягоныя кнігі на мяжы. Добра, што ў Гарадзенскім аблвыканкаме цяпер будуць уважліва чытаць мастацкія кнігі і публіцыстыку Зянона», — сказаў Севярынец.

Ён збіраецца абскардзіць канфіскацыю кніг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?