Новым старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі прызначаны Леанід Анфімаў.
Адпаведны ўказ 14 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Раней Анфімаў працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні КДК. Пасля вызвалення ад пасады кіраўніка КДК Аляксандра Якабсона на Анфімава з 21 жніўня было ўскладзенае выкананне абавязкаў старшыні камітэта.
Аляксандр Якабсон, нагадаем, 21 жніўня быў прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Мінску.
0
0
0
0
0
0