Знаны беларускі бард адсвяткаваў 16 кастрычніка дзень народзінаў.

На яго Сяржук Сокалаў-Воюш прэзентаваў новую песню — «Балада пра Усяслава». Гаворка ў ёй ідзе нібы пра падзеі сівой даўніны, але можна правесці паралелі і з нашым часам. 

Сокалаў-Воюш лічыцца адным з пачынальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песні. Спявае з канца 70-х, стварыў шмат твораў, якія ўжо можна лічыць класікай, як «Аксамітны летні вечар», «Фронт», «Нефармальны беларус» ды іншыя. Ён актыўна стварае новыя песні, але выдаваць іх у выглядзе альбома не спяваецца. Апошні дыск выканаўцы выйшаў восем год таму.

Праслухаць «Баладу пра Усяслава» можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?