Беларускі партал TUT.BY збіраецца ладзіць курсы беларускай мовы. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.

Паводле яго словаў, пакуль ёсць толькі ідэя і жаданне зрабіць такія заняткі.

«Учора было першае абмеркаванне праекта, і распрацоўка праграмы была даручана рэдактарцы партала Алёне Шарамет-Андрэевай — яна энтузіястка, яна будзе гэтым займацца. Цяпер рыхтуецца канцэпцыя. Мяркую, курсы пачнуцца ў лістападзе, калі не ў пачатку, дык у канцы дакладна», — сказаў сп.Зісер.

Ён таксама дадаў, што заняткі будуць праходзіць раз ці два разы на месяц.

Алёна Шарамет-Андрэева кажа: «Мы добра ведаем, што ў нашай аўдыторыі ўзрастае попыт на вывучэнне мовы, што нас цешыць. Сярод нашай каманды разглядаюцца варыянты, пры якіх мы зможам прапанаваць практыкі ў беларускай, напрыклад, наведвальнікам нашай Галерэі TUT.BY, але казаць пра тое, што мы ствараем свае курсы — не зусім карэктна».

Аднак яна таксама запэўніла, што «калькаваць тое, што ўжо рабілася мы не збіраемся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?