Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы будзе ператворана ў Мінскую мітраполію. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускага экзархата.

23 кастрычніка 2014 г. адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Рускай праваслаўнай царквы, у якім прыняў удзел Патрыяршы экзарх усёй Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел.

На пасяджэнні было прынята рашэнне аб утварэнні новых дыяцэзій Беларускай праваслаўнай царквы.

У межах Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці будзе ўтворана Барысаўская епархія. Архірэем Барысаўскім і Мар'інагорскім стане епіскап Барысаўскі Веніямін.

 У межах Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці будзе ўтворана Маладзечанская епархія. Епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім стане архімандрыт Павел Цімафеенка.

У межах Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці будзе ўтворана Слуцкая епархія. Епіскапам Слуцкім і Салігорскім стане архімандрыт Антоній Даронін.

Мінская епархія ўтвараецца ў межах горада Мінска і Мінскага раёна.

Сінод пастанавіў утварыць ў межах горада Мінска, Мінскага раёна і Мінскай вобласці Мінскую мітраполію, якая ўключае Мінскую, Барысаўскую, Маладзечанскую і Слуцкую епархіі.

Яе кіраўніком прызначаны Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Павел, які таксама будзе мець тытул мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?