itar-tass.com

itar-tass.com

Ваенна-палітычнае становішча ў свеце патрабуе выразнай каардынацыі намаганняў ваенных ведамстваў Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта сёння заявіў міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу на пасяджэнні сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі.

«Хачу адзначыць высокі ўзровень адносін паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі і ўклад беларускага боку ў развіццё агульнай абароннай прасторы. Цяпер ваенна-палітычнае становішча ў свеце патрабуе выразнай каардынацыі нашых намаганняў па супрацьдзеянні шырокаму спектру выклікаў і пагроз», — сказаў міністр абароны Расіі.

Сяргей Шайгу растлумачыў, што, перш за ўсё, гэта звязана з ростам міжнароднага тэрарызму. «Сёння мы таксама назіраем вынікі знешняга ўздзеяння на Украіну.

ЗША і Еўрасаюз справакавалі адхіленне ад улады законнага прэзідэнта гэтай краіны, безаглядна падтрымлівалі дзеянні Кіева па сілавым падаўленні незадаволеных новай уладай. У сувязі з гэтым неабходна ўважліва ставіцца да таго, што адбываецца ва Украіне. Па сутнасці, заходнія сілы імкнуцца сфармаваць ў гэтай краіне ціск на Саюзную дзяржаву, паўплываць на ўстойлівае развіццё Расіі і Беларусі, — мяркуе кіраўнік абароннага ведамства Расіі.

— Таму ў сучасных умовах важна мець баяздольныя узброеныя сілы, фарміраваць эфектыўныя механізмы міжнароднай бяспекі».

Развіваючы ваеннае супрацоўніцтва з саюзнікамі, Расія ў першую чаргу абапіраецца на паслядоўную падтрымку Беларусі, адзначыў Сяргей Шайгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?