Анансаваны на 12:00 (13:00 па Мінску) «Славянскі марш» на Майдане Незалежнасці ў Кіеве не пачынаецца.

Па стане на 12:00 ніводнага ўдзельніка маршу маршу не відаць.

Прысутнічае толькі адзін чалавек сталага веку, які распавядае пра неабходнасць «дружбы паміж брацкімі народамі».

Таксама ёсць некалькі дзясяткаў актывістаў, якія прыйшлі перашкодзіць маршу.

Прысутнічаюць каля 70 журналістаў і некалькі дзясяткаў міліцыянтаў. Сітуацыя спакойная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?