Аляксандр Лукашэнка сёння зробіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.

Ён азнаёміцца з тым, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці сацыяльнай інфраструктуры і добраўпарадкаванні Магілёва, перспектывамі развіцця дарожнай сеткі ў Магілёве і вобласці з выкарыстаннем мясцовых будаўнічых матэрыялаў, а таксама з рэканструкцыяй і капітальным рамонтам моста праз раку Дняпро ў Магілёве.

Кіраўнік дзяржавы наведае таксама ТАА «Протас», дзе азнаёміцца з сучасным абсталяваннем і тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці металаканструкцый. Ён будзе праінфармаваны, як рэалізуецца інвестыцыйны праект па будаўніцтве завода моставых металічных канструкцый. Плануецца, што Лукашэнка таксама пагутарыць з працоўным калектывам прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?