Гульня чацвёртага тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў па футболе праходзіла праходзіла ў Львове. На дзіва, мясцова «Львоў-Арэна» на гульні данецкага «Шахцёра» сабрала біток.

Беларускія заўзятары на трыбунах таксама былі. Пару разоў з тэлеэкранаў было добра чуваць скандаванне «Жыве Беларусь!»

Першая гульня гэтым каманд скончылася катастрафічным вынікам для БАТЭ – 0:7. На жаль, гульня ў адказ зноў прадэманстравала ўсю розніцу ў класе паміж чэмпіёнамі Беларусі і Украіны.

БАТЭ пачаў гульню даволі актыўна, але большага, чым пару кутніх, выціснуць хлопцы Аляксандра Ермаковіча не змаглі.

«Шахцёр» запрагаў марудна, але паехаў імкліва. Першы гол барысаўцы прапусцілі на 19-ай хвіліне. Адзначыўся капітан данецкіх Дарыа Срна. Пасля гэтага бразільскія майстры «Шахцёра» сталі разрываць абарону БАТЭ. Была нават думка, што лік 0:1 пасля першай паловы гульні – за шчасце.

Ужо ў кампенсаваны да першай 45-хвілінкі час быў небяспечны штрафны. Брамнік Сяргей Чэрнік выцягнуў мяч з самай стужкі варот, а Луіс Адрыяна ўсё ж імкнуўся запіхаць прадмет гульні ў браму.

Пачалася невялікая патасоўка. Галоўным героем якой стаў абаронца БАТЭ Анры Хагуш. За свой доўгі язык гулец пабачыў перад сабой чырвоную картку. Гэтак падвёў партнёраў у складанай сітуацыі.

Адпаведна перад другім таймам было адчуванне, што мала БАТЭ не падасца. І сапраўды ўжо праз дзве з невялікім хвіліны Алекс Тэйшэйра павялічыў перавагу – 2:0. Хаця гэты гол быў спрэчным. Магчыма, арбітру трэба было фіксаваць афсайд.

Трэці гол на рахунку Луіса Адрыяна. Нападаючы «Шахцёра» нядаўна ўпершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Бразіліі. Як і ў Барысаве, Адрыяна бездакорна прабіў пенальці.

А потым Луіс Адрыяна забіў яшчэ адзін два галы. Фенаменальны бразілец за дзве гульні забіў БАТЭ 8 (восем) галоў! Нічога падобна раней у Лізе чэмпіёнаў не было. Бразілец пабіў усе рэкорды.

Парадаксальна, але нават пасля гэтай паразы БАТЭ застаўся на трэцім месцы ў групе. Беларусы апярэджваюць іспанскі «Атлетык», які дома саступіў партугальскаму «Порту» - 2:0.

 Наступны матч у Лізе чэмпіёнаў БАТЭ правядзе 25 лістапада дома з «Порту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?