president.gov.by

president.gov.by

Нарада па актуальных эканамічных пытаннях з удзелам Аляксандра Лукашэнкі запланавана на 11 лістапада, паведамілі БелаПАН некалькі інфармаваных крыніц. 

Аб тым, што неўзабаве пройдзе нарада, на якой будзе заслухана справаздача ўрада аб працы эканомікі ў гэтым годзе і разгледжаны асноўныя прагнозныя дакументы на 2015 год, Лукашэнка паведаміў 5 лістапада падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. Аднак дата нарады не называлася. 

Мяркуецца, што 11 лістапада будуць падведзены вынікі выканання найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама абмеркаваны праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2015 год, Асноўных кірункаў грашова-крэдтнай палітыкі і праекта бюджэту.

Чакаецца, што пасля нарады прагнозныя дакументы будуць дапрацаваны з улікам даручэнняў прэзідэнта і ў канцы лістапада паступяць на разгляд у парламент. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0