Узаемадзеянне з краінамі Азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёну для Расіі з'яўляецца стратэгічным і прыярытэтным напрамкам, Масква паважае агульны пазітыўны і канструктыўны настрой партнёраў у гэтым рэгіёне, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Для Расіі ўзаемадзеянне з АЦР — стратэгічны, прыярытэтны кірунак. І вельмі важна, што для нашых адносін з пераважнай большасцю краін рэгіёну характэрны агульны пазітыўны, канструктыўны фон», — сказаў Пуцін, выступаючы на дзелавым саміце АТЭС у Пекіне.

Ён адзначыў, што Масква паважае такі настрой і мае намер рабіць усё магчымае для развіцця шматпланавага двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з краінамі рэгіёну.

«Шлях развіцця многіх краін АЦР мы разглядаем як паспяховы прыклад дасягнення канкурэнтаздольнасці. Яны выйшлі на перадавыя пазіцыі ў інавацыйным сектары, валодаюць значнымі фінансавымі і інвестыцыйнымі рэсурсамі. І нават ва ўмовах негатыўных глабальных тэндэнцый апошніх гадоў дэманструюць добрую дынаміку, толькі трохі знізіўшы тэмпы росту», - сказаў прэзідэнт РФ.

АЦР аб'ядноўвае 58 краін, якія размяшчаюцца па перыметры Ціхага акіяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?