Каралявец

Жыхарам Караляўца (Калінінграду) і ўсяго расейскага анкляву на Балтыцы цяпер давядзецца купляць шэнгенскія візы для паездак у Беларусь і Ўкраіну.

Тым часам уступленьне Літвы ў Шэнгенскае пагадненьне не паўплывала на транзыт калінінградцаў пры паездках на асноўную тэрыторыю Расеі й назад. Яны, як раней, могуць езьдзіць, маючы пры сабе замежны пашпарт, у цягніках дальняга кірунку па бясплатных спрошчаных квазі-візах.

А падарожжы ў трэція краіны, такія як Беларусь і Ўкраіна, былі ўскладненыя ад сёлетняга траўня сьпярша платнымі нацыянальнымі візамі Літвы, а цяпер — шэнгенскімі.

Паводле Kaliningrad-online.RU

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0