На Марыупальскім чыгуначным вакзале сапёры Узброеных сіл Украіны абясшкодзілі самаробнае выбуховае прыстасаванне.

«3 снежня каля 12:00 каля Марыупальскага чыгуначнага вакзала была знойдзена падазроная гаспадарчая сумка, у якой быў падсумак ад процівагаза і два драты. Да месца знаходкі небяспечнага прадмета ў людным месцы неадкладна прыбылі праваахоўныя структуры і тэрыторыя была абкружаная», - інфармуе штаб АТА.

Самаробнае выбуховае прыстасаванне складалася з дзвюх трацілавых шашак па 200 грамаў, электрадэтанатара і абарончай гранаты тыпу РГА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?