Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі адмаўляецца каментаваць затрыманне вядомага беларускага вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна.

Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

Паводле звестак БелаПАН, аглядальнік штотыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандр Алексін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён можа падазравацца ў шпіянажы.

Не каментуюць тое, што адбылося ў тыднёвіку «Белорусы и рынок» і сваякі затрыманага. Матыў адзін — не нашкодзіць.

Калегі Алесіна ўпэўненыя, што яго веды як вайсковага эксперта і аналітыка не выходзілі за межы адкрытых крыніц, а «спецслужбам трэба чымсьці займацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0